Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гісторыкі

Піліп Казіміравіч Харкевіч нарадзіўся 9 лістапада 1859 г. (па іншых звестках — у 1860 г.) у Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў сям’і рыбака, які стаў потым купцом. Піліп вучыўся ў Брэсцкай мужчынскай прагімназіі. Закончыў Варшаўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, афіцэрскую стралковую школу ў Санкт-Пецярбургу. Амаль увесь час служыў у Брэст-Літоўскай крэпасці, камандаваў ротай, батальёнам.

Леў Сямёнавіч Паеўскі нарадзіўся 19 верасня 1850 г. у Асінгарадку Віленскай губерні (цяпер Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Кобрынскім духоўным вучылішчы, працягваў адукацыю ў Віленскай духоўнай семінарыі, якую закончыў у 1873 г. па другім разрадзе.

Таццяна Міхайлаўна Ходцава нарадзілася 14 студзеня 1929 г. у г. Харкаве Украінскай ССР. Калі Тані было два з паловай гады, засталася без мамы. У час Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашыскую акупацыю. У шаснаццаць страціла бацьку, жыла ў сям’і брата.

Аркадзь Анісімавіч Крупеннікаў нарадзіўся ў 1923 г. у в. Піскома Кавернінскага раёна Ніжагародскай вобласці. У красавіку 1942 г. (тады ён быў вучнем 10-га класа) атрымаў павестку ў ваенкамат і быў накіраваны ў Арзамасцкае кулямётна-мінамётнае вучылішча.

Вера Віктараўна Церахава (у дзяцінстве Вера Георгіеўна Рубіс) нарадзілася 29 верасня 1934 г. у г. Пскове. Перад самай Вялікай Айчыннай вайной маці Веры з другім мужам, афіцэрам, выехала ў Брэст.

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.

 

Іван (Іаан) Антонавіч Катовіч нарадзіўся 2 верасня 1839 г. у в. Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў са старажытнага беларускага праваслаўнага святарскага роду. Старэйшы сын протаіерэя Антонія Ануфрыевіча Катовіча. Браты Івана – Фама, Мікалай, Міканор, Аляксей – таксама былі святарамі, сёстры – Марыя, Юстына, Алена – выйшлі замуж за асоб духоўнага звання.

Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.

Уладзімір Пятровіч Самовіч нарадзіўся 28 студзеня 1928 г. у Мінску. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям’я эвакуіравалася ў Тамбоўскую вобласць, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вярнулася на радзіму.

У 1948 г. Уладзімір Самовіч паступіў у Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 4 чэрвеня 1949 г. — імя А. С. Пушкіна). Закончыўшы інстытут (1950), працаваў першым сакратаром Івацэвіцкага (1950), Камянецкага (1951) райкамаў камсамола. З 1952 г. — сакратар, другі сакратар Брэсцкага акруговага камітэта ЛКСМБ.

Ілья Савіч Галкін нарадзіўся 1 жніўня 1898 г. у в. Панасюкі Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Дзмітровіцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Раснянскай двухкласнай школе. Набліжэнне фронту Першай сусветнай вайны ў 1915 г. прымусіла вялікую сям’ю падацца ў бежанства ва Уладзімірскую губерню, дзе ў г. Каўроў Ілья атрымаў пачатковую адукацыю. Закончыў тэхнічнае вучылішча пры Маскоўскай чыгунцы, працаваў фармоўшчыкам ліцейнага цэха чыгуначных майстэрняў.

Старонка 1 з 7